26 красавіка – Дзень нараджэньня Вольгі Рыгораўны Завадскай
https://spring96.org/be/news/6690
2007
2007-04-26T10:00:00+0300
2007-04-26T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У маці журналіста Дзьмітрыя Завадскага, з моманту зьнікненьня якога неўзабаве споўніцца сем гадоў, сёньня дзень нараджэньня. Нягледзячы на глыбокі душэўны боль, які пасяліўся ў сэрцы маці ў сувязі са зьнікненьнем сына Дзьмітрыя, яна захавала жыцьцёвы аптымізм, актыўную грамадзянскую пазіцыю. Яе імя заўсёды на слыху ў дэмакратычнага грамадства не толькі Беларусі, але і іншых краін. Вольга Рыгораўна прымае актыўны ўдзел у многіх акцыях і мерапрыемствах, якія скіраваны на пабудову сапраўды свабоднай і незалежнай дзяржавы.
Праваабарончы цэнтр “Вясна” далучаецца да віншаваньняў, якія сёньня гучаць у яе гонар і жадаюць жанчыне, маці і Чалавеку бясконцай надзеі, людской цеплыні і добрых навінаў яе дому.