Суд над Уладзімерам Шульжыцкім перанесены ў сувязі з хадайніцтвам аб недаверы судзьдзі
https://spring96.org/be/news/6685
2007
2007-04-26T10:00:00+0300
2007-04-26T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня ў Cмаргонскім судзе пачаўся працэс над Уладзімерам Шульжыцкім. Міліцыянты затрымалі яго за тое, што ён раскідваў у паштовыя скрынкі самаробную рэкляму Радыё Свабода. Але пратакол склалі нібы за тое, што ён нецэнзурна лаяўся.
Падчас працэсу Уладзімер Шульжыцкі заявіў хадайніцтва аб недаверу судзьдзю Мікалаю Шелягу. Актывіст тлумачыць гэта тым, што летась гэты судзьдзя выносіў, яек ён лічыць, палітычныя прысуды актывістам са Смаргоні. Судзьдзя задаволіў хадайніцтва. Цяпер чакаецца прызначэньне новага судзьдзі, паведаміла Радыё Свабода.