viasna on patreon

Бабруйск: У кватэры блогера Алега Жалнова ідзе ператрус

2013 2013-10-24T12:06:25+0300 2013-10-24T15:18:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zalniu-aleg-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Жаўноў.

Алег Жаўноў.

Ад 07.10 раніцы ў кватэры Алега Жалнова ідзе ператрус. Супрацоўнікі міліцыі праніклі ў памяшканне ў той момант, калі адтуль выходзіла жонка бабруйскага блогера.

Ператрус праводзяць маёры міліцыі Сяргей Рудзько, Дзмітрый Ракоўскі. Яны маюць пры сабе санкцыю ад пракурора Артура Карапецяна, а таксама ад намеснікаў начальніка бабруйскага УУС – Віталя Харлапава і Аляксандра Сяргеева. 

Падставай для агляду “месца здарэння”, як указана ў пастанове, стала заява маёра ДАІ Яўгена Сераштанава. “Даішнік” незадаволены тым, што ў бягучым і мінулым годзе ў інтэрнэце былі размешчаны аўдыё і відэаматэрыялы, якія прыніжаюць яго гонар і годнасць. У пастанове гаварыцца, што матэрыялы выкладзеныя “невядомай асобай, меркавана Алегам Жалновым”. Пры гэтым Сераштанаў просіць распачаць супраць блогера крымінальную справу.

Нагадаем, што зараз Алег Жалноў судзіцца з супрацоўнікамі ДАІ.  “Даішнікі” даводзяць суддзі Наталлі Чарапуха, што блогер і яго сын Аляксей аказвалі ім супраціў, прымянялі фізічную сілу, у адказ на просьбу прайсці ў аддзяленне. Жалновы настойваюць на тым, што супраціўлення не аказвалі, а наадварот, самі сталі ахвярамі перавышэння паўнамоцтваў з боку супрацоўнікаў ДАІ. 


 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства