viasna on patreon

Бабруйск: Судовае пасяджэнне перанесена

2013 2013-10-23T14:08:58+0300 2013-10-23T14:08:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zalniu-aleg-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Жаўноў.

Алег Жаўноў.

23 кастрычніка суддзя Наталля Чарапуха мусіла працягнуць разглядаць справу бабруйскага блогера Алега Жалнова, які судзіцца з супрацоўнікамі ДАІ, але пасяджэнне не адбылося.

-Перашкодай стаў недапрацаваны пратакол, які складаў маёр міліцыі Сяргей Рудзько, - расказаў Алег Жалноў. – Ён не быў сведкам падзей, і складаў паперу па рапартах супрацоўнікаў ДАІ. Я ўжо маю позву ад маёра на заўтрашні дзень, зраніцы пайду даваць тлумачэнні ў УУС. Таму на які час будзе прызначана наступнае судовае пасяджэнне, пакуль невядома.

Нагадаем, Алег Жалноў судзіцца з супрацоўнікамі ДАІ. Ён даводзіць суду, што “даішнікі” прымянілі ў дачыненні да яго фізічную сілу. Апаненты блогера, у сваю чаргу, сцвярджаюць, што гэта Жалноў і яго сын Аляксей аказвалі ім супраціў, у адказ на просьбу прайсці ў будынак ДАІ. 

-Супрацоўнікі ДАІ кажуць, што супраць мяне будзе распачатая крымінальная справа нібыта за тое, што я ўжыў сілу ў дачыненні да міліцыянта. Следчы камітэт разбіраецца ў гэтай справе, і зараз цяжка сказаць, чым усё скончыцца, - адзначыў Алег Жалноў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства