viasna on patreon

Зьмітра Дашкевіча вяртаюць у Шклоўскую калёнію

2007 2007-04-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Менскім турэмным шпіталі палітвязьню дазволілі сустрэцца з бацькамі. Лідэра 'Маладога фронту' паклалі ў шпіталь на абсьледаваньне з шклоўскай калёніі, дзе яго прымушалі працаваць на лесапільным участку, хоць яму балела сьпіна.

Як распавяла “Радыё Свабода” маці актывіста Вольга Дашкевіч, сын 'выглядае нішто сабе. Усьміхаецца. Нічога асаблівага не расказваў. Пыталася ў яго, ці ня лепш тут кормяць, чым у шклоўскай турме. Ён толькі ўсьміхнуўся і сказаў: 'Ага, хаця б яно не было лепшым!'. А вось стаўленьне мэдычнага пэрсаналу тут сапраўды лепшае ў параўнаньні са шклоўскім. Яму паставілі дыягназ остэахандроз і ў нядзелю, 28 красавіка, павязуць назад у Шклоў. Мяркую, павінны перавесьці з гэтай цяжкай працы на больш лёгкую. Ня можа быць, каб яны, гледзячы на такі дыягназ, пакінулі яго на той самай працы. Турма турмой, але ж і там таксама людзі...'.

Нагадаем, Зьміцер Дашкевіч пакараны на паўтара году зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Лідэр 'Маладога фронту' знаходзіцца за кратамі болей за дзевяць месяцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства