У Віцебску затрыманы Барыс Хамайда
https://spring96.org/be/news/6669
2007
2007-04-26T10:00:00+0300
2007-04-26T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каля 10 гадзінаў раніцы распаўсюднік незалежнай прэсы Барыс Хамайда прыйшоў на сваё звычайнае месца каля так званага "сіняга дому". Акрамя друкаваных выданьняў ён меў пры сабе звон і плакат, а на галаве была павязаная чорная стужка. Тэкст плакату нагадваў пра чарговую гадавіну Чарнобыльскай трагедыі.
Барыс Хамайда здолей прастаяць усяго толькі хвілінаў пяць, як зьявілася каля 10 супрацоўнікаў міліцыі і спецслужбаў у чорнай вотратцы, якія даставілі апазіцыянера ў Чыгуначны РАУС Віцебску.
Як стала вядома ПЦ "Вясна", Барыса Хамайду абвінавачваюць у парушэньні артыкулу 23.34 КаАП - "парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня , масавага мерапрыемства альбо пікетаваньня". Магчыма, суд адбудзецца сёньня.