viasna on patreon

У беларускіх хакейных клубаў – рознае стаўленне да роднай мовы

2013 2013-08-22T13:52:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spravavodstva-pa-belarisku.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ініцыятар грамадзянскай ініцыятывы «Справаводства па-беларуску!» Ігар Случак атрымаў адказ з хакейнага клубу «Хімік» (Наваполацк) на зварот з прапановамі пашыраць ужыванне роднай мовы. Такія прапановы (праводзіць матчы, прэсавыя канферэнцыі на беларускай мове, пісаць на спартыўнай форме назвы гульцоў па-беларуску, зрабіць беларускамоўную версію сайта) былі накіраваныя беларускім хакейным клубам экстра-лігі. Але адказы кіраўніцтва хакейных клубаў былі розныя.

Напрыклад, кіраўніцтва ХК «Хімік» падзякавала Ігару Случаку за ініцыятыву і патлумачыла,  што лічыць прапановы слушнымі, але «зыходзячы з сённяшніх рэалій, маем наступнае»: «Праводзіць матчы на беларускай мове магчыма, але для гэтага патрэбны спецыялісты з адпаведнай адукацыяй. Прэсавыя канферэнцыі на беларускай мове могуць стаць рэальнымі, але некаторыя трэнеры не валодаюць беларускай мовай, таму што яны ўраджэнцы РФ», - напісаў ХК «Хімік». Кіраўніцтва спартыўнага клубу выказалася, што для рэалізацыі такіх ідэй патрэбны сістэмны падыход, а аднаму клубу вырашыць пытанне не пад сілу.

«Адказ з наваполацкага хакейнага клубу быў, калі параўноўваць з адказамі з іншых клубаў, да якіх звярталіся з такімі ж пытаннямі, больш якасным і грунтоўным, і ў ім чыталася шчырае жаданне і цікавасць у вырашэнні праблемы, разуменне складанай сітуацыі, у якой знаходзіцца як беларуская мова, так і беларускі хакей у сённяшні час. З некаторымі пунктамі адказу магу паспрачацца, з некаторымі цалкам згодзен, але галоўнае, на жаль, клубы не маюць той самастойнасці, якая дапамагла б ім развіваць як мову, так і развівацца самім, і вельмі завязаны на Федэрацыі хакея і Міністэрстве спорту, да якіх яны і прапаноўваюць звяртацца», -- пракаментаваў адказ Ігар Случак.

Іншыя адказы, якія ён атрымаў ад хакейных клубаў, былі лаканічнымі. Напрыклад, Віцебскі хакейны клуб у адказе параіў з такімі пытаннямі звяртацца ў хакейную Федэрацыю. ХК «Ліда» нагадала аўтарам звароту, што па Канстытуцыі ў Беларусі дзве мовы, і таму «на дадзеным этапе функцыянавання нашай арганізацыі для нас больш зручная руская мова». ХК «Магілёў» адказаў, што «дазвольце нам самім вырашаць, на якой мове каментаваць матчы, пісаць прозвішчы гульцоў і так далей па вашай прапанове».

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства