viasna on patreon

Бабруйск: Вячаслаў Шэлег звязвае збіццё дачкі з уласнай палітычнай дзейнасцю

2013 2013-07-27T18:15:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/specsluzby-u-maskah.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйскі сябра аргкамітэту партыі БХД, прадпрымальнік Вячаслаў Шэлег паведаміў, што 27 ліпеня раніцай знікла яго 16-гадовая дачка Наталля. Знайшлася яна толькі днём: зараз дзяўчына знаходзіцца ў бальніцы з сатрасеннем мозгу.

-Кожны дзень у 6 гадзін раніцы мая дачка выходзіць на прабежку і бегае каля 40 хвілін. А сёння не вярнулася, яе тэлефон не адказваў. Мы былі вельмі ўсхваляваныя, бо роўна месяц таму ёй пагражалі невядомыя ў пад’ездзе нашага дома. Гэта былі спартовага складу мужчыны, у цёмных акулярах. Казалі, перадай бацьку, каб перастаў лезці ў палітыку. Пагражалі ёй згвалтаваннем. Спачатку Наталля не казала нам пра гэта. Але калі ўбачыла гэтых людзей у пад’ездзе другі раз, згубіла прытомнасць. Расказала нам пра ўсё, і мы падалі адпаведную заяву ў міліцыю, - распавядае Вячаслаў Шэлег.

Наталля расказала бацькам, што падчас сённяшняй ранішняй прабежкі атрымала ўдар у патыліцу, а калі ачуняла, убачыла, што находзіцца ў лесе.

-Яна прыйшла ў сябе ў раёне Шчаткава, недалёка ад помніка Дуніну-Марцінкевічу. На ёй было падранае адзенне, яе цела і твар перапэцкалі чорнай фарбай, - працягвае распавядаць Вячаслаў Шэлег. - Калі яна выйшла на трасу, каб спыніць машыну, з-за яе выгляду кіроўцы баяліся яе падабраць. Але потым нехта падвез дачку, яна змагла мне патэлефанаваць.

Бабруйскія міліцыянты прыехалі на ранішні выклік Шэлега праз дзве гадзіны, правялі апытанне. Пасля вяртання Наталлі ў яе і бацькоў узялі паказанні, паабяцалі правесці праверку.

-Шукаюць нейкіх “хуліганаў”, але мы не верым у выпадковасць. Дачка казала, што нападнікі выглядалі і размаўлялі надта спецыфічна, мы мяркуем, гэта былі спецслужбоўцы. Што яны хочуць гэтымі дзеннямі сказаць? Праз пару год выбары, і некаму важна запалохаць не толькі нашу сям’ю, але і ўсіх актыўных людзей. Думаю, такі ціск стане хутка звычайнасцю, - уздыхае Шлег.  

Вячаслаў Шэлег удзельнічаў у выбарах у мясцовы Савет і ПП НС. Ён судзіцца з уладамі, наконт сваёй прадпрымальніцкай дзейнасці ўжо некалькі гадоў. Таксама пісаў скаргі на парушэнні выбарачага заканадаўства. Апошнім часам ён займаўся афармленнем скаргі ў Камітэт ААН, звязанай з дзейнасцю беларускіх судоў. Ён упэўнены, што менавіта з гэтай прычыны з’явіліся пагрозы і ціск на яго сям’ю.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства