Партыя БНФ патрабуе спыніць пераслед за палітычныя погляды
Партыя БНФ заяўляе пра актывізацыю практыкі звальнення з працы прадстаўнікоў апазіцыйных партый. «Сродкам для пазбаўлення іх працы стала адмова працягу працоўных кантрактаў», - гаворыцца ў заяве намесніка старшыні партыі Ігара Лялькова.
Палітык узгадвае, пазбаўлены працы: доктар Іван Шэга, дацэнт Валянціна Аліневіч, прафесар Валерый Беразіенка. Партыя БНФ разглядае гэтыя выпадкі "як яркі прыклад існуючай у Беларусі забароны на прафесію".
Гаворыць Ігар Лялькоў.
- Партыя патрабуе, па-першае, аднаўлення на працы людзей, якія звольненыя па палітычных матывах. І мы патрабуем, каб далей такой практыкі – звальненне за палітычныя погляды – у Беларусі не было. У ідэале мы хацелі б, канешне, скасавання кантрактнай сістэмы – гэтых кароткатэрміновых кантрактаў.
Паводле палітыкаў, у выпадках звальнення прадстаўнікоў апазіцыйных партый мае месца парушэнне Канстытуцыі, Працоўнага кодэкса і закона "Аб палітычных партыях".