Суды над Вячаславам Сіўчыкам і Вінцуком Вячоркам перанесены
https://spring96.org/be/news/6313
2007
2007-03-23T10:00:00+0200
2007-03-23T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як стала вядома праваабаронцам, 23 сакавіка павінны былі адбыцца суды над лідэрам партыі БНФ Вінцуком Вячоркам і вядомым актывістам Вячаславам Сіўчыкам. Аднак паколькі Вячорка ў дадзены момант мае лісток непрацаздольнасьці, суд над ім перанесены на 4 красавіка. На гэты ж дзень прызначаны суд над Сіўчыкам, які нібыта спазьніўся на судовае пасяджэньне і таму суддзя прыняла рашэньне аб пераносе разгляду справы на красавік.
Нагадаем, што 13 сакавіка на Вінцука Вячорку складзены пратакол за дробнае хуліганства (нібыта нецэнзурна лаяўся у пад’едзе). У дробным хуліганстве вінавацяць таксама і Вячаслава Сіўчыка. Абодва яны былі затрыманы і правялі ноч у спецпрымальніку- размеркавальніку на Акрэсьціна..