viasna on patreon

Салігорскі суд не задаволіў скаргу на забарону пікету да Дня Волі

2013 2013-05-08T08:57:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shyla_uladzimir-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла

Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла

Суд Салігорскага раёна не задаволіў скаргу грамадскага актывіста Уладзіміра Шылы на забарону пікета да Дня Волі. Справу разгладала намесніца старшыні суда Ала Трафімчук. Бок адказчыка прадстаўляў юрыст Салігорскага райвыканакаму Аляксей Страпко. На судовым паседжанні, якое адбылося 3 мая, таксама прысутнічалі прадстаўнікі міліцыі і пракуратуры.

У сваёй прамове пад час судовага паседжання Уладзімер Шыла адзначыў, што рашэнне па дадзенай справе насамрэч ўжо даўно вядома ўсім бакам. Мэта ж яго скаргі - дакументальная фіксацыя парушэння правоў чалавека. Дадзеныя дакументы, заявіў актывіст на судзе, дазволяць усіх датычных да парушэнняў прыцягнуць да адказнасці ў будучыні. Люстрацыю грамадскі актывіст разглядае не як помсту, але як аднаўленне справядлівасці.

Выніковае рашэнне суда Уладзімір Шыла пракамаентаваў наступным чынам:

- На жаль, суд сёння ня можа зрабіць па іншаму. Ужо доўгія гады ў краіне існуе такая сітуацыя, што пры сутыкненні інтарэсаў чалавека і дзяржавы заўсёды перамагае дзяржава.

Зрэшты, спыняцца грамадскі актывіст не збіраецца. У бліжэйшы час ён плануе накіраваць касацыйную скаргу на рашэнне суда Салігорскага раёна ў Мінскі абласны суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства