viasna on patreon

Сход сапраўдных дэпутатаў

2013 2013-03-15T15:29:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/parlament2.jpg

15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі , у Менску зьбяруцца дэпутаты Вярхоўнага Савету 13 скліканьня, якія засталіся вернымі Канстытуцыі 1994 году і адмовіліся ўвайсьці ў Палату прадстаўнікоў.

Адзін з арганізатараў сходу парлямэнтароў Анатоль Лябедзька: «Мае калегі зьбіраюцца падпісаць дакумэнт у абарону эканамічнага і палітычнага сувэрэнітэту краіны, які знаходзіцца пад пагрозай з-за бескантрольнага распродажу народнай уласнасьці рэжымам. Падпісаньню звароту будуць папярэднічаць выступы: прафэсара Міхаіла Пастухова аб межах легітымнасьці статусу дэпутата Вярхоўнага Савета XIII скліканьня і прафэсара Станіслава Багданкевіча аб пагрозах „сэйфавай“ прыватызацыі. Як і ў парлямэнцкія часы мы правядзем свабодную і адкрытую дыскусію. І толькі пасьля гэтага паставім на галасаваньне выніковы дакумэнт».

Анатоль Лябедзька кажа, што свае подпісы пад дакумэнтам могуць паставіць прыкладна 30 дэпутатаў. Ня выключана, што пазьней падпісаць заяву змогуць і грамадзяне Беларусі, якія падзяляюць бачаньне сытуацыі.

У 1996 годзе Вярхоўны Савет XIII скліканьня быў разагнаны Аляксандрам Лукашэнкам. Тады каля 70 дэпутатаў спрабавалі абвясьціць імпічмэнт прэзыдэнту. Гэтыя людзі адмовіліся пісаць заявы аб пераходзе ў Палату прадстаўнікоў.

Усяго ў Вярхоўным Савеце XIII скліканьня было 260 дэпутацкіх крэслаў. Але не ўсе яны былі запоўненыя. Пасьля выбараў (травень 1995 году) і давыбараў (лістапад 1995 году) у склад парлямэнту ўвайшлі 198 дэпутатаў.

Вярхоўны Савет спыніў існаваньне пасьля рэфэрэндуму, які адбыўся 24 лістапада 1996 году.

Многія міжнародныя структуры, у тым ліку АБСЭ, Рада Эўропы і Эўрапарлямэнт, афіцыйна не прызналі вынікаў рэфэрэндуму і лічаць іх пазазаконнымі, бо ён прайшоў з сур’ёзнымі парушэньнямі заканадаўства.

Да выбараў у Палату прадстаўнікоў у 

2000-м годзе міжнародныя структуры прызнавалі афіцыйнай заканадаўчай уладай Беларусі Вярхоўны Савет XIII скліканьня, а дэпутаты, якія засталіся вернымі Канстытуцыі, спрабавалі больш-менш рэгулярна праводзіць рабочыя паседжаньні. У такіх сходах удзельнічалі да 50 парлямэнтароў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства