У адносінах да Уладзя Яроменка працягнуты прэвентыўны нагляд на паўгады
https://spring96.org/be/news/61871
2013
2013-03-15T15:17:10+0300
2013-03-15T15:17:10+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/jaromenak.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Такое рашэнне было прынята сёння ў судзе Першамайскага раёна г. Мінска.
Нагадаем, у адносінах да актывіста "Маладога фронта" і былога палітвязня Уладзя Яроменкі 15 сакавіка 2012 года быў устаноўлены прэвентыўны нагляд на год.
Аднак за гэты час актывіст двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за нібыта парушэнне грамадскага парадку.
На падставе гэтага суддзя Ярмоленкава (з удзелам пракурора Ермаковай) вынесла рашэнне аб тым, што тэрмін прэвентыўнага нагляду ў адносінах да Яроменка павінен быць працягнуты яшчэ на паўгады - да 15 верасня 2013 года.
Пастанова канчатковая, абскарджванню не падлягае.