viasna on patreon

Акцыя да Дня канстытуцыі прайшла ў Гомелі пад пільным наглядам міліцыі

2013 2013-03-15T14:54:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kanstytucyja_belarusi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка гомельскія апазіцыянеры правялі акцыю да Дня канстытуцыі: яны выйшлі на прыпынку грамадскага транспарту ў цэнтры горада з Канстытуцыямі ўзору 1994 года і газетай «Народная воля» - як сімвалам незалежнай прэсы. Акцыя праходзіла пад пільным наглядам міліцыі – на кожнага ўдзельніка было па аднаму-два супрацоўнікі праваахоўных органаў. Прыняў удзел у акцыі і праваабаронца Анатоль Паплаўны. «Мы хочам давесці да грамадства тую думку, што Канстытуцыя ў Беларусі ёсць, быццам і нядрэнная, іншая справа – наколькі яна выконваецца ў галіне правоў чалавека, гарантаваных Асноўным законам, такіх, як права на мірныя сходы, права на выказванне меркавання, права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі. Мы спрабавалі дзейнічаць у прававым рэчышчы Канстытуцыі, але ёсць пэўныя падзаконныя акты, якія не дазваляюць рэалізацыі гэтых правоў. Прынятыя гэтыя падзаконныя акты на ўзроўні мясцовай улады, такія, напрыклад, як рашэнне Гомельскага гарвыканкаму аб правядзенні мітынгаў і пікетаў, якое стварае шмат перашкод для рэалізацыі канстытуцыйнага права», - падкрэсліў праваабаронца.

Міліцыя не пакінула па-за ўвагай і незалежных журналістаў. Так, да Ларысы Шчыраковай, якая здымала акцыю на відэа, падышлі міліцыянеры і пацікавіліся – ці мае яна дазвол на здымкі, ці мае нейкую акрэдытацыю, пасля чаго адчапіліся. Нагадаем, што Канстытуцыя гарантуе права кожнаму на атрыманне і распаўсюд інфармацыі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства