viasna on patreon

За «плюшавы дэсант» яшчэ і пасадзяць стрэлачніка

2012 2012-12-12T12:10:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Следчы камітэт Беларусі завяршыў расследаванне крымінальнай справы па абвінавачванні вайскоўца органаў памежнай службы ў парушэнні правілаў нясення памежнай службы.

Следствам прынята рашэнне аб перадачы крымінальнай справы пракурору для накіравання ў суд, паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК.

«Следствам устаноўлена, што 4 ліпеня 2012 каля 5 гадзін 57 хвілін падданыя Каралеўства Швецыі на лёгкаматорным самалёце на вельмі малой вышыні з боку Літоўскай Рэспублікі паблізу населенага пункта Баранавічы Іўеўскага раёна незаконна перасеклі дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь.

У ходзе палёту над тэрыторыяй Беларусі экіпажам былі выкінутыя плюшавыя медзведзяняты», — нагадалі ў СК.

Пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы самалёт быў своечасова выяўлены пагранічным нарадам.

«Пра гэта здарэнне нарад далажыў дзяжурнаму памежнаму пасту „Суботнікі“, які ўваходзіў у склад нараду па ахове дзяржаўнай мяжы. Дзяжурны памежнага паста ў парушэнне ўсталяванага парадку, па ўласнай нядбайнасці, не перадаў прынятае данясенне аб назіранні паветранай мэты — лятальнага апарата над дзяржаўнай мяжой у падраздзяленне ВПС і СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і вышэйшаму дзяжурнаму пагранічнага атрада», — канстатавалі ў СК.

«Паколькі апавяшчэнне адсутнічала, падраздзяленні супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь не былі пераведзены ў рэжым павышэння ступені баявой гатоўнасці, не знайшлі і не спынілі парушэнне дзяржаўнай мяжы Беларусі замежным паветраным суднам», — адзначылі ў Следчым камітэце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства