viasna on patreon

У Мінску затрыманы Павел Вінаградаў

2012 2012-12-12T12:02:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vinagradau1.jpg
Павел Вінаградаў

Павел Вінаградаў

Паўла Вінаградава выклікалі сёння ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю Маскоўскага раёну, а затым адвезлі ў Першамайскі РАУС, паведаміла жонка актывіста Святлана. Вінаградаў знаходзіцца пад наглядам і абавязаны прыходзіць у інспекцыю.

- Ён жа знаходзіцца пад нагладам. Яму патэлефанавалі з крымінальна-выканаўчай інспекцыі і сказалі прыйсці і запоўніць нейкія паперы. Ён пайшоў туды на 9 гадзін раніцы. Патэлефанаваў мне і сказаў, што яго забіраюць адтуль у Першамайскі РАУС. Зараз тэлефон яго недаступны, звязацца з ім немагчыма. Зараз яго хутчэй за ўсё павезлі ў Першамайскі РАУС. Верагодна, там складуць пратакол.

Святлана не выключае, што затрыманне мужа звязанае з чарговай акцыяй пратэсту цацак, якая прайшла 10-га снежня каля Нацыянальнай бібліятэкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства