Дзяржсакратар ЗША заклікала вызваліць беларускіх палітвязьняў
29 лістапада яна выступіла з прамовай у інстытуце Брукінгса, прысьвечанай дачыненьням Амэрыкі і Эўропы, паведамляе «РИА Новости».
«Кастрычніцкія выбары ва Ўкраіне былі крокам назад у дэмакратычным
разьвіцьці краіны, і мы па-ранейшаму глыбока занепакоеныя выпадкамі
выбарчага правасудзьдзя над лідэрамі апазыцыі.
У Беларусі ўлады працягваюць сыстэматычна парушаць правы чалавека, так
што мы працягваем заклікаць да вызваленьня палітычных вязьняў
і падтрымліваць тых адважных актывістаў, якія адстойваюць правы народа
Беларусі», — заявіла дзяржсакратар.
Яна таксама паведаміла, што ЗША «віталі выбары ў Грузіі і першы выпадак мірнай перадачы ўлады ў гісторыі гэтай краіны».
«Мы працягваем заклікаць новы ўрад прадэманстраваць сваё імкненьне
да дэмакратыі, празрыстасьці і вяршэнства закона», — адзначыла яна.