viasna on patreon

Студэнтам забаранілі скардзіцца на холад у каледжы нават бацькам

2012 2012-11-13T10:10:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salihorski_horna-himichny_kaledzh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Салігорскі дзяржаўны горна-хімічны каледж

Салігорскі дзяржаўны горна-хімічны каледж

Нашумелая гісторыя з адсутнасцю ацяплення ў Салігорскім дзяржаўным горна-хімічным каледжы займела свой нечаканы працяг.

Нагадаем, у канцы кастрычніка салігорскія студэнты даслалі на гарачую лінію партала TUT.by ліст, у якім скардзіліся на адсутнасць ацяплення ў аўдыторыях каледжу. Навучэнцы літаральна замярзалі на занятках. Інфармацыя пра салігорскую моладзь разляцелася па ўсім байнэце, і адміністрацыя навучальнай установы адразу “дала цяпло”. Каб згасіць пратэстныя настроі, кіраўніцтва каледжу ўзялося за пошукі аўтараў скаргі.

Зрэшты, па атрыманай салігорскімі праваабаронцамі інфармацыі, ацяпленне ў каледжы пратрымалася літаральна пару дзён, пасля чаго зноўку было адключана. Пры гэтым апранаць курткі ў памяшканнях каледжу не дазваляецца. Больш за тое, пра адсутнасць ацяплення ў будынку студэнтам забаранілі паведамляць нават бацькам. Што да аўтараў скаргі, дык знайсці іх ў адміністрацыі не атрымалася. Пошукі скончыліся запужваннямі ды пагрозамі на адрас адной з навучальных групаў горна-хімічнага каледжу.

Апошнія факты выклікаюць у праваабаронцаў асаблівую заклапочанасць. Па сутнасці, гэткае стаўленне да навучэнцаў можна разглядаць як катаванне. Студэнтам наўмысна прычыняюцца фізічныя пакуты, каб пакараць за ліст на TUT.by. Пры гэтым маладзёнаў запужваюць ды прумушаюць да маўчання. Робіцца гэта ўсё афіцыйнымі асобамі дзяржаўнай установы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства