viasna on patreon

Студэнтаў хочуць пакараць за скаргу на дрэннае ацяпленне, якую яны накіравалі на TUT.by

2012 2012-10-30T10:10:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/studentyaudytoryja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Навучэнцы Салігорскага дзяржаўнага горна-хімічнага каледжу могуць быць пакараныя за свой ліст на гарачую лінію самага папулярнага беларускага інтэрнэт-партала.

Нагадаем, на мінулым тыдні на сайце TUT.by была апублікаваня інфармацыя пра салігорскіх студэнтаў, якія пачалі замярзаць на занятках з-за адсутнасці ацяплення ў аўдыторыях каледжа. “Вучыцца немагчыма!” - рэзюмавалі ў сваім лісце навучэнцы. У след за TUT.by інфармацыю пра заніжаную тэмпературу ў аўдыторыях Салігорскага горна-хімічнага каледжу апублікавалі мясцовыя СМІ ды шэраг нацыянальных рэсурсаў. Пасля гэткай агалоскі ацяпленне ў каледжы з’явілася.

Аднак, як стала вядома мясцовым праваабаронцам, гісторыя на гэтым ня скончылася. Цяпер дэрэктарат навучальнай установы вышуквае тых студэнтаў, што даслалі скаргу на гарачую лінію вядомага сайта, каб пакараць іх за гэткі крок. Па меркаванню саміх навучэнцаў, кіраўніцтва каледжу звыклася, што ўсе перад імі прыніжаюцца і робяць усё, што яны запатрабуюць. Але гэтым разам студэнты пайшлі супраць правілаў, таму ў дэрэктараце і захваляваліся. Зразумелі, што пры новай нагодзе моладзь зноўку звернецца па дапамогу ў СМІ, ды пачалі шукаць “вінаватых”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства