viasna on patreon

Брэст: былы кандыдат у дэпутаты не задаволены судовым рашэннем і высновамі пракуратуры

2012 2012-10-26T15:04:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/padlik-kamisii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Амаль адчасова экс-кандытат у дэпутаты па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акруге №1 Аляксандр Мельнік атрымаў адказы на свае скаргі, які тычыліся парушэнняў Выбарчага кодэксу падчас падліку галасоў у гарадской лякарні.

З суду Ленінскага раёну Брэста прыйшло паведамленне пра тое, што гэтая ўстанова не будзе разглядаць згаданую справу, але ў лісце не паведамляцца, на якіх падставах суд не хоча распачынаць працэс.

Адказ з мясцовай пракуратуры таксама несуцяшальны для Мельніка, бо і гэты орган паведаміў, што не мае намеру заводзіць адміністратыўную справу па выкладзеных экс-кандыдатам фактах парушэнняў у дзень галасавання.

Аляксандр Мельнік лічыць адмовы нематываванымі і збіраецца абскардзіць іх у Брэсцкім абласным судзе. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства