viasna on patreon

У Бабруйску пройдзе вечар памяці ахвяраў рэпрэсій

2012 2012-10-26T12:12:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ahvyary-stalnskh-represy_1.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі 29 кастрычніка адзначаюць Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Бабруйскія грамадскія актывісты вырашылі ўзгадаць гэтыя падзеі і зладзіць тэматычны творчы вечар.

-Сцэнар мерапрыемства амаль гатовы, яно будзе складацца з чатырох частак, - расказвае ініцыятар і арганізатар Вольга Піманава. – Мяне натхніў на правядзенне такога вечара Алесь Бяляцкі. У перапісцы ён закрануў тэму назваў вуліц, прапанаваў паспрабаваць увекавечыць такім чынам памяць нашага рэпрэсаванага земляка-пісьменніка Барыса Мікуліча. Я зацікавілася лёсам гэтага чалавека, пра якога толькі нядаўна пачалі казаць. На нашым мерапрыемстве будуць зачытаныя лісты Мікуліча. Таксама раскажам агулам пра рэпрэсіі, пра святароў, якія пацярпелі за веру на Бабруйшчыне, пра Ганну Бокач і яе гвалтам зачынены музей ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, прагучаць вершы асуджанага за “антысавецкую дзейнасць” Сяргея Грахоўскага. Я лічу, што гэта вельмі акутальная тэма для сучаснай Беларусі, шкада, што яе так рэдка ўздымаюць. Мы павінны памятаць гэтых людзей, бо, як кажуць, калі своечасова не засвоіць урокі гісторыі, яна абавязкова адпомсціць.

Плануецца, што на мерапрыемстве выступяць сведкі рэпрэсій, іх сваякі.

-Не хацелася б, каб людзі засяроджваліся на пэўнай даце пачатку рэпрэсій, бо лічу, што яе цяжка вызначыць, а рэпрэсіі і дасюль існуюць, - кажа грамадская актывістка Галіна Смірнова. – Напрыклад, у мяне практычна ўсю сям’ю рэпрэсавалі, мужчын расстралялі, з жанчынаў здзекваліся, бабулю нават катавалі токам. І гэта пачалося яшчэ да 1937 года, і працягвалася вельмі доўга. Потым ужо мой тата быў названы сынам ворагаў народа, яго папракалі гэтым амаль усё жыццё, негледзячы на тое, што падчас вайны ён дапамагаў партызанам. Зараз ужо мяне лічаць “ворагам народа”. Рэпрэсіўная машына не спынілася і дасюль, таму гэтая тэма так неахвотна ўздымаецца апошнім часам ў афіцыйных СМІ. Было б добра, калі б нехта, датычны гэтай тэмы, прачытаўшы пра наша мерапрыемства, прыйшоў на яго, і падзяліўся сваёй жыццёвай гісторыяй.

Вечар памяці ахвяраў рэпрэсій пройдзе на офісе АГП (Кастрычніцкая-173 а, цокальнае памяшканне) у панядзелак, 29 кастрычніка, пачатак у 18.00.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства