viasna on patreon

Human Rights Watch: Беларускія ўлады павінны неадкладна спыніць ціск на Алеся Бяляцкага і Зміцера Дашкевіча

2012 2012-10-02T17:12:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hrw-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Human Rights Watch

Human Rights Watch

Беларуская праваабарончая група «Платформа», якая аказвае прававую дапамогу зняволеным, 28 верасня падала скаргу спецдакладчыку ААН па катаваннях, сцвярджаючы, што Зміцер Дашкевіч падвергся ў калоніі сур'ёзнаму недазволенаму абыходжанню. Як паведаміў Human rights watch дырэктар «Платформы» Андрэй Бандарэнка, адміністрацыя папраўчай калоніі неаднаразова дапускала ў дачыненні да Дашкевіча пагрозы фізічнага гвалту, уключаючы згвалтаванне і фізічнае знішчэнне, а таксама слоўныя абразы і адвольныя спагнанні, у тым ліку неапраўданыя абмежаванні на спатканні з сям'ёй. Калегі Бяляцкага выказвалі занепакоенасць у сувязі з тым, што ён нярэдка падвяргаецца псіхалагічнаму ціску і несправядлівым спагнанням.

«Недазволенае абыходжанне з затрыманымі забаронена пры любых абставінах, - кажа Юлія Гарбунова, даследчык Human rights watch па Еўропе і Цэнтральнай Азіі. - Апошнія выпадкі ціску ў чарговы раз сведчаць пра тое, што беларускія ўлады маюць намер працягваць помсціць сваім апанентам нават пасля таго, як тыя ўжо кінутыя за краты ".

Беларускія праваабаронцы паведамляюць пра ўзмацненне ціску на іншадумцаў з боку ўладаў, у тым ліку - на палітвязняў. Усё гэта адбываецца напярэдадні сустрэчы Еўрасаюза па пытанні аб пераглядзе санкцый у дачыненні да Беларусі.

«Ганебна, што ўлады выбарча выкарыстоўваюць асоб, асуджаных па палітычна матываваных абвінавачваннях, як разменную карту ў палітычнай гульні, - гаворыць Юлія Гарбунова. - Ціск у дачыненні да Бяляцкага, Дашкевіча і іншых затрыманых павінны быць неадкладна спыненыя, а ўсе выпадкі недазволенага абыходжання - старанна расследаваныя».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства