viasna on patreon

Орша: выбаршчыкаў ўключаюць у спісы для галасавання на даму без іх ведама

2012 2012-09-23T16:35:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/galasavanne-doma.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цікавая карціна паўстала перад вачыма Яўгена Анішчанкі, які з'яўляецца назіральнікам на ўчастку № 8 па Аршанскай гарадской акрузе № 26. Ён з сябрамі камісіі аб'язджаў галасаваўшых на хаце. Як высветлілася, з дзесяці чалавек, да якіх заехалі сябры камісіі з урнай, толькі адзін пацвердзіў, што ён звяртаўся ў камісію з падобнай просьбай. А адзін з выбаршчыкаў наогул адмовіўся галасаваць і выгнаў няпрошаных сябраў камісіі з кватэры.

Лагічна задаць пытанне, якім жа чынам гэтыя людзі апынуліся ў спісе для датэрміновага галасавання, складзеным участковай камісіяй.

Падобныя парушэнні са спісамі для датэрміновага галасавання, мабыць, ёсць і на іншых выбарчых участках. Ускосна гэта пацвярджае той факт, што на суседнім участку № 9 назіральніку Уладзіміру Анішчанка наогул было адмоўлена ў праве назіраць за галасаваннем на даму, пра што ён накіраваў скаргу старшыні ўчастковай камісіі.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства