viasna on patreon

Магілёўскі выбарчы ўчастак №69 нагадвае райаддзел міліцыі

2012 2012-09-22T16:56:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyjaner.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Галасаванне адбываецца ў сховішчы, дзе знаходзіцца сейф з каштоўнасцямі, якія кругласутачна ахоўваюць двое ўзброенных міліцыянтаў. Некалькі разоў на дзень іх прыязджаюць кантраляваць вышэйстаячыя начальнікі.

На думку назіральніка Анатоля Мельнікава ўсё гэта прыводзіць да таго, што выбаршчыкі, бачачы скопішча міліцыянтаў, баяцца заходзіць на ўчастак і сыходзяць адтуль так і не прагаласаваўшы.

У сувязі з гэтым назіральнік падаў скаргі ў саму ўчастковую камісію, акруговую выбарчую камісію №85 і пракуратуру Ленінскага раёна Магілёва.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства