viasna on patreon

Бабруйск: Незалежныя журналісты і назіральнікі – непажаданыя для сябраў камісій

2012 2012-09-21T18:22:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babrujsk-uchastak-shkola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На ўчастку № 11 (САШ № 1) у сябраў камісіі адбыўся сапраўдны эмацыйны ўсплёск, калі на ўчастак завітаў журналіст “Белгазеты” Дзмітрый Растаеў.

- Я хацеў задаць некалькі пытанняў Віктару Бузінаеву, які там назірае. Але сябры ўчастковай камісіі адразу выклікалі дырэктара школы (на фота) і пачалі мяне выстаўляць за дзверы. Яны крычалі: “Панапрыходзяць тут! Усе выбары на нервах! Хутка і назіральніка адсюль выганім!” Дырэктар нават спрабаваў прыцягнуць на свой бок міліцыю, але, да гонару дзяжурнага міліцыянта, ён не паддаўся на правакацыі і не ўмешваўся, - расказаў журналіст.

Яшчэ адны пагрозы “выгнаць назіральніка” прагучалі на ўчастку № 14 (САШ № 26), дзе працуе актывістка кампаніі “Гавары праўду” Валянціна Глухава. Гэтая назіральніца раздражняе сябраў камісіі сваёй прынцыповасцю.

-Я заўважыла несупадзенні ў колькасці прагаласаваўшых, недзе ў шэсць чалавек. Таксама пастаянна ўказваю сябрам камісіі на тое, што яны не апячатваюць дзверы. Старшыня проста закрывае іх на ключ, нават на ноч. У абедзенны перапынак тут не апячатваецца сейф. А ў зале, дзе стаіць скрыня для галасавання, ёсць запасныя дзверы, за якімі ніхто не сочыць, і яны таксама не апячатаныя. Скрыня з гэтай залы ніколі не выносіцца, то бок зайсці сюды з тых запасных дзвярэй зусім няцяжка. Сябры камісіі і назіральнікі – настаўнікі, якія працуюць у гэтай жа школе. Што тычыцца мяне, то я ўжо чула пагрозы ў свой адрас, нібыта доўга тут не пратрымаюся, - адзначае Валянціна Глухава.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства