viasna on patreon

Пінскі раён: старшыня сельгаскааператыва абяцае бараніць правы і свабоды

2012 2012-08-31T15:06:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palejchuk-pinsk-tv.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На тэлеканала БТ-2 выступілі кандыдаты, які балатуюцца па Пінскай сельскай выбарчай акрузе № 15.

Старшыня сельгаскааператыва “Лапаціна” Аляксандар Палейчук (фота 1) у сваім выступе заклікаў бараніць правы і свабоды чалавека і прытрымлівацца дэмакратычных каштоўнасяцяў, праўда прытрымліваючыся курса абранага кіраўніком Беларусі. Кандыдат паабяцаў улічваць меркаванні выбаршчыкаў незалежна ад іх палітычных поглядаў і спрыяць адраджэнню нацыянальнай культуры і традыцый. Аляксандар Палейчук будзе ініцыяваць законы накіраваныя на ўзмацненне сувернітэту краіны, на паляпшэнне ўмоваў эканамічнай дзейнасці і законы, якія будуць сацыяльна бараніць грамадзян. Кандыдат абяцаў арганізаваць мерапрыемствы па дабраўпарадкаванню ў сваёй выбарчай акрузе, прыцягнуць сродкі для будаўніцва дзіцячых садкоў. Акрамя таго, Аляксандар Палейчук будзе спрыяць прыходу інвестыцыяў у Пінскі рэгіён.

Галоўны інжынер ПУП “АйсТымБуд” Аляксандар Баран (фота-2) зачытаў тэзісы сваёй перадвыбарчай праграмы. Асноўныя гэта: шматвектарная знешняя палітыка, мадэрнізацыя эканомікі, развіццё фермерства, сацыяльная абарона насельніцтва, падвышэнне пенсіяў, пераразмяркавання бюджэтных сродкаў з цэнтру на месцы і пашырэнне паўнамоцтваў ПП НС.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства