Журналістак Дарашкевіч і Козлік забрала міліцыя — фатаграфаваліся з мядзведзікамі
Юлія Дарашкевіч адной з першых узяла ўдзел у акцыі салідарнасці з арыштаваным фатографам Сурапіным. |
Як паведамілі Нашай Ніве відавочцы, гэта адбылося ў цэнтры Мінска, ля Палаца мастацтваў. Журналістак звінавацілі ў несанкцыянаваным флэшмобе — яны, сцвярджаецца, фатаграфаваліся з мядзведзікамі на знак падтрымкі затрыманых Сурапіна і Башарымава. Дзяўчаты знаходзяцца ў Савецкім РУУС. Рыхтуецца надгляд.
19:53
Юлію і Ірыну абвінавачваюць у незаконным пікетаванні (23.34 — КоАП). Не выключана, што на ноч адправяць у Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Судзіць іх будуць заўтра, у судзе Савецкага раёна Мінска. Час пакуль невядомы.
Ірына Козлік працуе ў «Камсамольскай правде в Беларусі», а Юлія Дарашкевіч — незалежны фатограф.
* * *
Нагадаем, журналісты ладзяць акцыю салідарнасці з затрыманым Антонам
Сурапіным, які першым апублікаваў фотаздымкі мядзведзікаў, скінутых над
Беларуссю са шведскага самалёта. Хлопца трымаюць у СІЗА КДБ і вінавацяць у
дапамозе шведам, якія парушылі дзяржаўную мяжу Беларусі.