viasna on patreon

Затрыманы кіраўнік Берасьцейскай арганізацыі Партыі БНФ

2006 2006-11-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 лістапада зраніцы ў Белаазёрску быў затрыманы кіраўнік берасьцейскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Юрась Губарэвіч. Калі ён ехаў на уласнай машыне, яго спынілі супрацоўнікі ДАІ нібыта за парушэньне правілаў дарожнага руху.

"Гэта ўціск на моцных кандыдатаў, - лічыць старшыня юрыдычнай камісіі Партыі БНФ Уладзімер Лабковіч. - Улада зробіць усё, каб ня даць ім зарэгістраваць ініцыятыўныя групы, яна імкнецца зрабіць так, каб моцныя кандыдаты тыя тры дні, адведзеныя на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў, правялі за кратамі".

Нагадаем, што Юрась Губарэвіч удзельнічае ў выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства