viasna on patreon

Пенсіянер Міністэрства абароны: Усё ў нас пад забаронай (відэа)

2012 2012-05-17T11:14:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-dzenisenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У апошнія гады на берасьцейшчыне адмовы ў правядзеньні масавых мерапрыемстваў заяўнікам дэмакратычных акцыяў звычайная практыка мясцовых ўладаў.

Падставы для адмовы досыць тыповыя: ці то ў гэты самы час і ў гэтым самым месцы адбываецца іншае мерапрыемства, ці то чыноўнікі спасылаюцца на рашэнне Брэсцкага гарвыканкаму № 1210, прынятае 30 чэрвеня 2011.

Дакумент прадугледжвае, што арганізатары мерапрыемства павінны прыкласці да заявы аб правядзенні масавага мерапрыемства шэраг дамоваў: з райаддзелам ўнутраных спраў - аб ахове грамадскага парадку падчас правядзення мерапрыемства; з гарадской паліклінікай - аб медыцынскім абслугоўванні; з КУМПП «Брэсцкая гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка» - аб забеспячэнні ўборкі тэрыторыі. Больш таго, у Рашэнні паказваецца, што аплата за гэтыя паслугі павінна быць праведзена не менш, чым за адзін дзень да пачатку мерапрыемства. У выпадку невыканання гэтага патрабавання дазвол на правядзенне мерапрыемства анулюецца.

Людзі перакананыя, што рашэньне гарвыканкаму вызначае празмерныя патрабаваньні і парушае іх канстытуцыйныя правы. Берасьцейскія праваабаронцы распачалі кампанію па збору подпісаў за адмену гэтага рашэння.

Сябра беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Аляксандр Дзенісенка змагаецца за права на свабоду мірных сходаў у судзе, аднак пакуль рашэньне было прынятае не на яго карысць.

Пенсіянер Міністэрства абароны: Усё ў нас пад забаронай (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства