Прамова Прэзідэнта FIDH на парыжскім мітынгу ў падтрымку Алеся Бяляцкага
Прэзідэнт
Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Суэр Белхасэн у сваім выступе на ўрачыстым мітынгу 11 траўня ў
Парыжы падкрэсліла, што сёння лёс віцэ-прэзідэнта FIDH і кіраўніка ПЦ
"Вясна" Алеся Бяляцкага
шмат у чым залежыць ад міжнароднай грамадскасці, падтрымка якой павінна быць «безумоўнай,
моцнай і, галоўнае, яднанай».
Прамова
Суэр Белхасэн
Прэзідэнта FIDH
Дарагія сябры,
Вось
ужо 9 месяцаў, як Алесь Бяляцкі, Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы
Чалавека (FIDH), знаходзіцца ў зняволенні ў Беларусі. Асуджаны
па сфабрыкаванай справе і прысуджаны да 4,5 гадоў папраўчай калоніі строгага
рэжыму, ён плаціць сваёй свабодай за нястомную барацьбу ў абарону чалавечай
годнасці, правоў чалавека і фундаментальных свабодаў. Алесь,
наш сябар і калега, - таксама старшыня беларускага праваабарончага цэнтра
"Вясна" і вядомы праваабаронца, паважаны ўсёй міжнароднай
грамадскасцю.
З
пачатку 1980-х Алесь Бяляцкі, малады беларускі пісьменнік, уступае ў шэрагі
дэмакратычнага руху. У
той час, калі Еўропу яшчэ падзяляе жалезная заслона, ён удзельнічае ў
арганізацыі першых дэманстрацый супраць таталітарызму. Гэтыя
дзеянні прыводзяць да яго арышту ў 1988 годзе - першаму ў чарадзе шматлікіх
арыштаў і пераследаў.
У
1996 годзе, у адказ на ўзмацненне рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі, Алесь
стварае Праваабарончы цэнтр "Вясна", арганізацыю дапамогі ахвярам
палітычнага тэрору, якая інфармуе сусветную грамадскасць пра рэпрэсіі ў
Беларусі. У
2003 годзе "Вясна", як і сотні іншых асацыяцый, была ліквідаваная
пастановай падкантрольнага ўладам суду і была вымушана выжываць ва ўмовах
нелегальнасці.
Дзейнасць
Алеся, якая вельмі хутка атрымала міжнароднае прызнанне, тым не менш не
спынілася і была ўдастоена шэрагу прэстыжных узнагародаў.
Беларусь
застаецца сёння апошняй дыктатурай Еўропы. Насельніцтва
краіны пастаянна падвяргаецца палітычным рэпрэсіям і грубым парушэнням правоў
чалавека з боку рэжыму Лукашэнкі.
У
2007 годзе, усяго праз тры гады пасля ўступлення "Вясны" ў
Міжнародную Федэрацыю за правы чалавека (FIDH), Алесь Бяляцкі быў абраны яе
віцэ-прэзідэнтам. Ён
стаў першым прадстаўніком краін былога савецкага блока на гэтай пасадзе.
З
тых часоў ён здзейсніў мноства даследчых місій у Расіі, Казахстане, Украіне,
Кыргызстане, Грузіі і Арменіі. Ён
вёў назіранне за палітычна матываванымі судовымі працэсамі, падтрымліваў сем'і
зняволеных, расследаваў масавыя злачынствы.
Алесь
вёў і актыўную працу на міжнародным узроўні і ўдзельнічаў у розных акцыях
салідарнасці. Ён дзяліўся
досведам з праваабаронцамі Егіпта, Туніса, Кубы ... Ён
пабываў ва ўсіх гэтых краінах, у тым ліку ў Тунісе пасля рэвалюцыі, дзе ён
удзельнічаў у экстранай нарадзе з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.
Алесь
Бяляцкі заўсёды быў перакананы ў выключнай важнасці супрацоўніцтва
праваабаронцаў з іх калегамі на рэгіянальным і міжнародным узроўні і
міжнароднай салідарнасці як такой. Ён
нястомна працаваў над развіццём узаемадапамогі і салідарнасці з праваабаронцамі
і ахвярамі рэпрэсій.
Алесь
і сам наведваў у месцах зняволення пазбаўленых свабоды праваабаронцаў. З гэтага часу ён падзяляе іх лёс.
З
моманту арышту Алеся наша мабілізацыя ні на хвіліну не слабела, і мы вельмі
рады безумоўнай падтрымцы Мэрыі Парыжа. Сёння
гэтая падтрымка выявілася ў партрэце Алеся, вывешаным ў мэрыі XI-й акругі, у якой
размяшчаецца офіс міжнароднага сакратарыята FIDH.
Мы
хочам выказаць сваю падзяку сп. Патрыку Блошу, мэру XI-й акругі і сп. П'еру
Шапіра, намесніку мэра па міжнародных адносінах, за іх падтрымку. Мы
таксама дзякуем сп. Зімерэ, Паслу па правах чалавека пры МЗС Францыі, і паслам
па правах чалавека Фінляндыі, Аўстрыі, Венгрыі і Нідэрландаў за іх прысутнасць.
Мы будзем
змагацца за Алеся Бяляцкага да самага яго вызвалення. Мы
спадзяемся, што і іншыя гарады свету зробяць па прыкладу жэсту салідарнасці Мэрыі
Парыжа.
За
тры дні да смерці Вацлаў Гавел адправіў Алесю ліст у турму. Ён
пажадаў яму мужнасці і прывёў прыклад гісторыі сваёй краіны як крыніцу для
надзеі. Гэты
ліст - перадача эстафеты Алесю, каб ён працягваў барацьбу Гавела за чалавечую
годнасць, а таксама зварот да Еўропы і да міжнароднай грамадскасці, каб іх
падтрымка грамадзянскіх актывістаў была безумоўнай, моцнай і, галоўнае, яднанай.
Менавіта
ад гэтага залежыць сёння лёс Алеся Бяляцкага і, у выніку, лёс усёй Еўропы.