viasna on patreon

Брэсцкія ўлады забаранілі ўсе пікеты “За сумленныя выбары без Лукашэнкі”

2012 2012-05-14T10:29:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vuek-uladzimir-brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек

Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек

Пяць акцый былі заяўлены на 15 мая мясцовымі актывістамі Аб'яднанай грамадзянскай партыі, каб прыцягнуць увагу жыхароў горада да адсутнасці ў краіне свабодных і сумленных выбараў, а таксама праінфармаваць пра пачатак кампаніі АГП пад той жа назвай, што і  згаданыя пікеты.
Як распавёў старшыня брэсцкай абласной структуры АГП Уладзімір Вуек (на фота), пікеты былі забаронены нават у тых месцах, якія гарвыканкам вызначыў для правядзення масавых мерапрыемстваў. Так, у правядзенні пікету ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў было адмоўлена на той падставе, што там у гэты час будзе адбывацца святочная праграма з нагоды Дня сям'і, а забарона аналагічнай акцыі на стадыёне “Лакаматыў” абумоўлена нібыта прызначанай на той жа час гульні ў рамках адзінага “Тыдня футбола”. Што тычыцца пікета каля супермаркета “Алмі”, дык ён не дазволены па звыклай прычыне: гэта месца не вызначана гарвыканкамам для масавых мерапрыемстваў.
Уладзімір Вуек лічыць падставы для забароны акцый неабгрунтаванымі і такім чынам брэсцкія ўлады парушылі правы актывістаў АГП на мірныя сходы і мітынгі, якія замацавана Канстытуцыяй Беларусі. Таму заяўнікі акцый маюць намер абскардзіць іх забарону ў судзе.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства