viasna on patreon

Прадстаўнік АБСЕ заклікала Лукашэнку спыніць пераслед беларускіх незалежных СМІ

2012 2012-05-10T14:46:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дунья Міятавіч заклікала Аляксандра Лукашэнку спыніць націск і пераслед беларускіх незалежных СМІ. Пра гэта паведамляе прэс-служба АБСЕ.

"Прэзідэнт Лукашэнка павінен спыніць надзвычай рэзкую палітыку Беларусі ў дачыненні да СМІ. Існуе вострая неабходнасць свабоды для СМІ ў Беларусі. І гэта свабода можа быць дасягнута толькі калі — для пачатку — усе абвінавачанні і ўжо вынесеныя прыгаворы ў дачыненні да журналістаў будуць ануляваныя", — гаворыцца ў лісце Міятавіч, накіраваным 8 мая на імя Лукашэнкі.

Міятавіч, у прыватнасці, нагадвае пра журналістаў Ірыну Халіп і Андрэя Пачобута, якія асуджаны за крытычныя матэрыялы на адрас беларускіх улад, а таксама пра Наталлю Радзіну, вымушанай пакінуць краіну, каб пазбегнуць судовага пераследу і магчымага турэмнага зняволення.

"Гэтыя прыгаворы павінны быць неадкладна адмененыя, бо яны пасылаюць выразны сігнал усім СМІ ў Беларусі аб тым, што ўрад не пацерпіць крытычных галасоў на адрас улад і праваахоўных органаў. Журналісты, якія выказваюць іншы ад урадавага пункт гледжання, жывуць у страху за сваю бяспеку і бяспеку блізкіх", — падкрэсліла Міятавіч.

Яна таксама адзначыла: "Чыноўнікі павінны цярпець большую крытыку з боку СМІ, чым звычайныя грамадзяне, і павінны дазволіць свабодныя дэбаты па грамадска значных тэмах у Беларусі і за яе межамі. У адваротным выпадку мы будзем толькі рухацца назад да яшчэ большых рэпрэсій і закрытасці грамадства".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства