Алена Каваленка дамагаецца дазволу на спатканне
https://spring96.org/be/news/52343
2012
2012-05-10T12:40:26+0300
2012-05-10T12:40:26+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Алена Каваленка сёння збіраецца дамагацца дазволу на асабістае спатканне з мужам. Яна хвалюецца, ці не распачаў яе муж зноў галадоўку.
Бо менавіта ў Віцебскім СІЗА, дзе зараз утрымліваецца Сяргей Каваленка, на яго аказваўся ціск. Тут ён пачаў сваю двухмесячную галадоўку, падчас якой страціў больш за 30 кілаграмаў вагі.
Алена Каваленка:
- Буду спрабаваць узяць дазвол на спатканне, хачу на сёння. Спаткаюся спачатку, каб высветліць, што далей рабіць.
Актывіста Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі - БНФ, віцебскага апазіцыянера Сяргея Каваленка перавезлі ў Віцебскі следчы ізалятар № 2. Ён адбывае пакаранне за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай елцы Віцебска.