viasna on patreon

Слонімская міліцыя цікавіцца асобамі, якія прыйшлі на Дзень памяці Неманцэвіча з бел-чырвона-белымі сцягамі

2012 2012-05-10T12:15:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nemancevich-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 У Слоніме 8 траўня адбыліся  Дні памяці мучаніцкага подзвігу Апостальскага грэка-каталіцкага Экзарха Беларусі Антона Неманцэвіча і ягонай паствы на тэрыторыі Палесся і Гродзеншчыны. У малітоўным успаміне прыняў удзел сакратар Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскуп Кірыл Васіль.

На ўрачыстасці ў Слоніме сабраліся сотні вернікаў. Урачыстасці адбыліся ў мікрараёне Альбярцін Слоніма ў касцёле Каралевы Міра, а таксама ў цэнтры горада ў касцёле Святога Андрэя. Некалькі вернікаў на ўрачыстасць прыйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі. Але ніхто іх з мерапрыемстваў не выганяў і не папярэджваў. Толькі пасля ўсяго супрацоўнікі Слонімскага РАУС зацікавіліся асобамі, якія трымалі сцяг падчас Дня памяці беларускага Экзарха. Аказалася, што гэтыя вернікі памянуць Антона Неманцэвіча прыехалі з іншых гарадоў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства