viasna on patreon

Беларусь уключана ў дзясятку краін з самай жорсткай цэнзурай

2012 2012-05-02T14:09:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міжнародны камітэт абароны журналістаў уключыў Беларусь у дзясятку краін з "самай жорсткай цэнзурай".

Штогадовая справаздача камітэта размешчана 2 мая на сайце гэтай праваабарончай арганізацыі. Яе публікацыя прымеркаваная да Сусветнага дня свабоды прэсы, які адзначаецца 3 мая.

Акрамя Беларусі, якая заняла 10-е месца, у рэйтынг краін з самай жорсткай цэнзурай (у парадку ўбывання) уключаны Эрытрэя, Паўночная Карэя, Сірыя, Іран, Экватарыяльная Гвінея, Узбекістан, М'янма, Саудаўская Аравія, Куба.

Пра Беларусь у справаздачы сказана: пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года "Лукашэнка абрушыўся з рэпрэсіямі на апошніх прадстаўнікоў незалежных СМІ, перавёўшы іх на асаднае становішча". "Шырокамаштабная тактыка рэпрэсавання прэсы рэжымам Лукашэнкі ўключае ў сябе палітычна матываваныя судовыя пераследы, турэмнае зняволенне, забарону на выезд крытычна настроеных журналістаў, спусташальныя рэйды на незалежныя рэдакцыі, канфіскацыі накладаў газет і канфіскацыю журналісцкага абсталявання, — гаворыцца ў справаздачы. — Забойствы як мінімум трох журналістаў, што адбыліся за апошнія 10 гадоў, застаюцца нераскрытымі. Журналісцкая дзейнасць без дзяржаўнай акрэдытацыі забаронена, тэлевізійныя кампаніі належаць дзяржаве або кантралююцца ёю".

У дакуменце таксама адзначаецца, што ў 2010 годзе набыў моц указ прэзідэнта аб рэгуляванні нацыянальнага сегмента інтэрнэту, створаны "чорны спіс" апазіцыйных сайтаў.

"Прынамсі адзін апазіцыйны веб-сайт зведваў хакерскія атакі, падчас адной з якіх атрыманы з дапамогай траянскай праграмы пароль быў выкарыстаны для размяшчэння на сайце сфальсіфікаванай гісторыі пра апазіцыйнага палітыка", — указана ў справаздачы.

КАЖ таксама ўзгадвае пра арышт журналістак Ірыны Халіп і Наталлі Радзінай, якія праходзілі абвінавачванымі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года. Пазней, ратуючыся ад судовага пераследу, Радзіна была вымушаная ўцячы з Беларусі, а Халіп паўстала перад судом і была прыгаворана да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства