viasna on patreon

Вернікі працягваюць маліцца пад сьценамі касьцёла

2006 2006-10-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Перадача вернікам менскага бернардынскага касьцёлу сьвятога Язэпа бліжэйшым часам не плянуецца. Прынамсі, яе не адбудзецца ў гэтым і наступным годзе. Пра гэта паведаміў старшыня Камітэту па архівах і справаводстве пры Савеце міністраў Уладзімір Адамушка.

Нагадаем, што ў касьцёле святога Язэпа цяпер разьмяшчаюцца Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры і мастацтва і архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі. Увогуле ж, у гэтым будынку архівы разьмяшчаюцца з канца 19-га стагодзьдзя.

Кіраўнік Камітэту па архівах адзначыў, што ў будучыні архівы пераедуць з храма. Пад іх будуць прыстасаваныя вызваленыя ці новыя будынкі. Пакуль жа вернікі працягваюць штодня маліцца пад сьценамі касьцёла за вяртаньне сьвятыні, паведамляе “Эўрапейскае радыё”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства