viasna on patreon

Справу Зьмітра Дашкевіча накіравалі ў суд

2006 2006-10-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Крымінальная справа лідэра арганізацыі «Малады фронт» Зьмітра Дашкевіча ўжо накіраваная для разгляду ў суд. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі'97 паведаміў актывіст «Маладога Фронту», палітзьняволены Артур Фінькевіч, які нядаўна атрымаў ад Зьмітра Дашкевіча ліст. Па словах Фінькевіча, ня выключана, што судовы працэс над актывістам «Маладога Фронту» пройдзе ўжо ў кастрычніку.

Нагадаем, што Зьміцер Дашкевіч быў арыштаваны і ў дадзены момант утрымліваецца ў сьледчым ізалятары ГКУС Менгарвыканкаму. Моладзевага актывіста абвінавачваюць у парушэньні арт.193 Крымінальнага кодэксу – «выступленьне ад імя незарэгістраванай арганізацыі». Дашкевічу пагражае да двух год турмы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства