Затрыманьні маладых актывістаў ў Воршы
https://spring96.org/be/news/5137
2006
2006-10-02T10:00:00+0300
2006-10-02T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
30 верасьня ўвечары ў 22:00 у цэнтральным парку г.Воршы былі затрыманыя пяць актывістаў «Маладога Фронту», паведаміла Радыё Свабода. Сярод затрыманых быў лідэр сьветлагорскага МФ. Хлопцаў затрымалі за тое, што на сваё вопратцы яны мелі сымболіку-значкі кампаніяў "За Свабоду!" і "16".
Паводле словаў міліцыянтаў, моладзевыя актывісты былі падобныя на нейкіх людзей, якія днямі "кагосьці зьбілі". Усіх затрыманых адвезьлі ў будынак Варшанскага ГУУС, дзе маладым людзям пагражалі тым, што ім "будзе прад`яўленае абвінавачваньне па арт.167 ч.2" (“несанкцыянаванае пікетаваньне”).
Усіх затрыманых пратрымалі да дзьвух гадзінаў ночы й без складаньня пратаколаў вызвалілі.