Суд над Сяргеем Каваленкам: дзень чацвёрты (дадаліся фоты)
Суд над Сяргееем
Каваленка працягнецца ў 10 гадзін.
Па словах адваката, сёньня працягнецца допыт сведак.Таксама пройдзе вывучэньне
матэрыялаў справы, іншыя працэсуальныя дзеяньні.
Сяргею Каваленку, якога вінавацяць у парушэньні рэжыму адбыцця «хатняй хіміі» — умоўнага пакараньня, прысуджанага за бел-чырвона-белы сьцяг, вывешаны 7 студзеня 2010 году на гарадзкой навагодняй ёлцы, пагражае да трох гадоў турэмнага зняволеньня.
* * *
9-40. Ужо ў 9.30 каля будынку суда збіраюцца прыхільнікі Сяргея Каваленкі, праваабаронцы, грамадскія дзеячы і журналісты. Прыехаў Часовы павераны у справах Польшчы ў Беларусі Вітольд Юраш.
10-10. Суд пачаўся з допыту брата Сяргея Каваленкі Віталя. На працэс не пусцілі сваякоў, журналістаў і прадстаўнікоў грамадскасьці. На працэс здолеў патрапіць толькі польскі дыплямат. У судовую залу завялі невядомых людзей.
10-25. На суд не змог патрапіць консул Латвіі Яніс Рупэй, якога не прапусьцілі ў судовую залу.
10-50. Скончыўся допыт Віталя Каваленкі. Віталь у судзе пацьвердзіў ранейшыя заявы жонкі Каваленкі Алены, што міліцыянты ціснулі на іхную сям’ю. А менавіта — па 6 разоў за ноч прыходзілі да іх у кватэру, каб пераканацца, што Сяргей Каваленка дома.
12-00. У судзе абвешчаны перапынак. Суддзя Алена Жук будзе раіцца наконт змяненьня Сяргею Каваленку меры стрыманьня на больш мяккую. Уся папярэднія хадайніцтвы былі адхіленыя.
13-30. Абвешчаны яшчэ адзін перапынак. Сяргей Міхайлаў, які
працуе перакладчыкам на працэсе, паведаміў, што перапынак абвясьцілі на просьбу Каваленкі. Сяргей заявіў, што кепска сябе адчувае, сказаў, што ў яго баліць галава і жывот і што ён не разумее, што адбываецца ў судзе.
Міхайлаў таксама паведаміў, што сёньня на працэсе дапыталі самаго
Каваленку — хутка і фармальна.
16-10. Пракурор Лутаў запатрабаваў для Каваленкі 2 гады 8 месяцаў калоніі.
17-00. На працэсе выступаюць адвакаты Каваленкі.
Чытайце таксама:
У Віцебску пачаўся суд па справе Сяргея Каваленкі