Суд над Сяргеем Каваленкам: дзень другі (дадаліся фоты)
Учора пад час першага судовага паседжаньня Сяргея Каваленку, які трымае сухую галадоўку, накіравалі ў шпіталь СІЗА. У працэсе быў абвешчаны перапынак да 14 гадзінаў 22 лютага. Да гэтага моманту ў суд павінна прыйсьці заключэньне са шпіталю СІЗА аб тым, ці можа абвінавачаны па стане здароўя прымаць удзел у судовым разглядзе справы. Справу разглядае суддзя Алена Жук.
Сябра КХП-БНФ Сяргея Каваленку вінавацяць паводле артыкула 415 Крымінальнага Кодэксу "ухіленьне ад адбыцьця пакараньня". Крымінальна-выканаўчая інспекцыя Першамайскага раёну Віцебска лічыць, што актывіст парушыў рэжым адбыцьця пакарання – "хатняй хіміі".
14 траўня 2010 г. суд Кастрычнікага раёна г. Віцебска асудзіў Сяргея Каваленку да трох гадоў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Крымінальны перасьлед актывіста пачаўся пасьля таго, як 7 студзеня 2010г. ён на вачах у соцень мінакоў вывесіў на 40-метровай вышыні бел-чырвона-белы сьцяг, здолеўшы залезьці па зборнай металічнай канструкцыі на самую верхавіну галоўнай навагодняй ёлкі ў Віцебску. Сяргей Каваленка абвінавачаны паводле ч. 1 арт. 339 КК (наўмысныя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 363 (супраціў работніку праваахоўных органаў пры выкананьні ім службовых абавязкаў).
14-10. Ледзь толькі людзей запусцілі ў судовую залю, жонка Сяргея Алена Каваленка з 7-месячнай дачкой на руках, дастала бела-чырвона белы сцяг. Супрацоўнікі мілыцыі спрабавалі выдаліць яе з
памяшканьня, аднак заступіліся людзі.
Міліцыянты пачалі выводзіць людзей, паколькі суддзя Алена Жук
пакінула суд.
14-20. Маёр міліцыі зноў патрабуе пакінуць залю.
Прыйшоў спэцназ міліцыі. Прысутныя ў залі працягваюць крычаць. Яны не пагаджаюцца сысьці.
У залю прыйшло 20 міліцыянтаў . Актыўных дзеяньняў зь іх боку пакуль няма. Яны спрабуюць пераканаць людзей.
(Радыё Свабода)
14-50. Суд працягваецца ў іншым памяшканьні. Працэс аднавіўся бяз прэсы. Маці Каваленкі
таксама не пусьцілі ў залю. Журналістаў у залю не пусьцілі. У судзе ім забаранілі карыстацца ноўтбукамі і дыктафонамі. Міліцыя патрабуе ў журналіста Багдана Арлова выдаліць здымкі пачатку працэсу, калі міліцыянеры нападалі на Алену Каваленка.
15-10. З залі суду выдалілі бацьку Сяргея Каваленкі Аляксандра.
Каваленка-старэйшы абурыўся, калі судзьдзя зачытала заключэньне мэдыкаў, што
стан здароўя Сяргея дазваляе яму ўдзельнічаць у працэсе. Судзьдзя выдаліла з залі сваячку Сяргея Каваленкі. Яна кажа, што Каваленка заявіў
хадайніцтва пра шпіталізацыю. Каваленка, са словаў сваячкі, заявіў, што
хоча лекавацца. Рашэньне судзьдзі пакуль невядомае.
15.30 Сяргей Каваленка заявіў адвод судзьдзі. У працэсе абвешчаны перапынак.
17.10 У судзе абвешчаны перапынак да 10:30 23 лютага.
Чытайце таксама: