Суд над Сяргеем Каваленкам: дзень трэці (дадаліся фоты)
Сёньня ў Віцебску ў 10-30 гадзін працягнецца разгляд крымінальная справы Сяргея Каваленкі, якога вінавацяць у парушэньні рэжыму адбыцця «хатняй хіміі» — умоўнага пакараньня, прысуджанага за бел-чырвона-белы сьцяг, вывешаны 7 студзеня 2010 году на гарадзкой навагодняй ёлцы. Да суду сябра КХП БНФ трымалі пад вартай — у ізалятары часовага ўтрыманьня, а потым у СІЗА.
Учора судзьдзя Алена Жук адхіліла хадайніцтвы Каваленкі, які патрабаваў адводу судзьдзі і пракурора.
9-50. Перад пачаткам працэсу да будынку суда пад’ехаў аўтобус са спецназаўцамі. Ля суду знаходзіцца абласное міліцэйскае начальства. У суд даставілі і Сяргея Каваленку.
10-45. Паседжаньне праходзіць у закрытым рэжыме. Нікога, акрамя адвакатаў, у залю не пусьцілі. У калідоры стаяць: родныя, журналісты, праваабаронцы, грамадзкія дзеячы. Людзі абураюцца. Жонка і маці абураюцца, што міліцыя парушаюць закон.
10-50. Як перадае Радыё Свабода, усіх наведвальнікаў гвалтам вывелі з суду на вуліцу. Апэрацыяй кіраваў Ігар Скарыновіч, начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі. Частку людзей міліцыянты павялі на другі паверх. Калідор блякуюць сталамі.
11-40. Абвешчаны перапынак. Да Каваленкі выклікалі “хуткую дапамогу”. Адвакат Аляксандар Галіеў паведаміў, што разглядаць справу суд так і не пачаў.
12-30. Чарговы мэдычны агляд Каваленкі скончаны. Суд аднавіўся, але не надоўга, паколькі ён хістаецца і ледзь стаіць на нагах. Суддзя абвесціла перапынак.
13-20. Паводле інфармацыі, якая паступае з будынку суду, у залю запрасілі сьведку. Праваабаронцы, якія знаходзяцца пад будынкам, ня выключаюць, што разгляд справы прысьпешваецца. (Радыё Свабода)
15-20. Пасьля перапынку ў судзе працягваецца допыт Сяргея Каваленкі.
16-30 Дапыталі супрацоўніка крымінальна-выканаўчай інспэкцыі Першамайскага раёну Віцебску Яўгена Якушэвіча. Пасьля прайшоў допыт ягоных калегаў з прозьвшчамі Шыліна і Пахноўскі. Таксама ў якасьці сьведкаў дапытаныя міліцыянты Белавус і Сыч.
17-30 У суд выклікалі брыгаду хуткай дапамогі, аднак суддзя Алена Жук не дапусціла лекараў да Каваленкі.
Затым былі дапытаныя жонка Каваленкі Алена і ягоны брат. Некаторыя сведкі на суд не з’явіліся. Судовае паседжаньне завяршылася каля 19 гадзін вечара.
Чытайце таксама: