viasna on patreon

У Беларусь не пусьцілі палітыка з пасланьнем Лукашэнку

2012 2012-02-09T08:53:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Улады Беларусі адмовілі ва ўезьдзе ў краіну ўпаўнаважанаму ўраду ФРГ па правах чалавека Маркус Лёнінгу. Пра гэта паведамілі ў нямецкім МЗС.

«Я вельмі шкадую, што мне ня рады ў Менску», — адзначыў амбудсмэн. Паводле яго, урад ФРГ, тым ня менш, і далей будзе прыкладаць намаганьні для ўмацаваньня правоў чалавека ў Беларусі.

Лёнінг, паводле МЗС, на працягу трохдзённай паездкі ў Мінск павінен быў сустрэцца з актывістамі праваабарончых арганізацый, а таксама перадаць Аляксандру Лукашэнку пасланьне ад міністра замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле.

Associated Press са спасылкай на словы Лёнінга, паведамляе, што ў лісьце Вэстэрвэле зьмяшчаўся заклік да «гуманітарнага вырашэньня» асобных крымінальных спраў, як мяркуецца, у дачыненьні да палітвязьняў.

Таксама Лёнінг плянаваў наведаць у турме лідэра «Вясны» Алеся Бяляцкага, які асуджаны на чатыры з паловай гады няволі паводле абвінавачваньня ва ўхіленьні ад уплаты падаткаў, паведамляе Washington Post са спасылкай на агенцтва Associated Press.

Маркус Лёнінг неаднаразова выказваў падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі і заклікаў неадкладна вызваліць і рэабілітаваць усіх беларускіх палітвязьняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства