viasna on patreon

Чарговы суд Мікалая Уласевіча

2012 2012-02-02T14:19:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ulasevichmikola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Чарговы суд з удзелам Мікалая Уласевіча, грамадска-палітычнага актывіста з Астравеччыны, адбудзецца на гэты раз у Ленінскім раённым судзе Гародні. Сёння, 2 лютага, а 16-й гадзіне суддзя Віталь Ляцко пачне разгляд скаргі Мікалая Уласевіча на пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да старшыні Астравецкага райвыканкаму Адама Кавалько, якая была вынесена абласным упраўленнем унутраных спраў яшчэ 4 траўня 2011 году.

Нагадаем, што менавіта гэтая пастанова стала адной з падставаў для падачы пазову супраць Уласевіча з боку індывідуальнага прадпрымальніка, дырэктара будаўнічай фірмы Андрэя Дзятко пра нібыта абразу ягоных гонару і годнасці. Пастановай суду Ашмянскага раёну 10 студзеня пазоў Дзятко быў задаволены часткова – паводле рашэння суда Уласевіч мусіць сплаціць 1 мільён рублёў.

Мікалай Уласевіч лічыць, што ў дачыненні да яго апошнія гады адбываецца сістэмны пераслед за ягоную грамадскую і праваабарончую дзейнасць, у першую чаргу, за вядзенне кампаніі супраць пабудовы на Астравеччыне атамнай электрастанцыі. Сённяшні суд ён разглядае як магчымасць даказаць, што адпаведныя ўладныя сілы злоўжываюць службовым становішчам і пры гэтым іх немагчыма прыцягнуць да адказнасці ў законным парадку. Уласевіч лічыць, што гэты чарговы суд мусіць даць адказ на пытанне, ці роўны закон у дачыненні да ўсіх грамадзян краіны.       

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства