viasna on patreon

Прымусовая падпіска дакацілася да дзіцячых садкоў

2011 2011-12-09T13:06:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праблема прымусовай падпіскі ў Салігорску працягвае набіраць абароты. Раней такая практыка датычылася пераважна супрацоўнікаў буйных прадпрыемстваў ды прыватнага бізнэсу. Цяпер падпісвацца на дзяржаўную прэсу абавязваюць нават у дзіцячых садках.

Новыя скаргі да мясцовых праваабаронцаў трапляюць ад бацькоў, чые дзеткі наведваюць салігорскія дашкольныя установы:

- Выхавальніцы ды адміністрацыя ўпрошваюць падпісацца ледзь не са слязами на вачах. Кажуць іх саміх прымушаюць. Пераважна агітуюць за газету “Юный спасатель”, якая выдаецца пад эгідай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Накладу дадзенага выдання могуць пазайздросціць не толькі ўсе незалежныя газеты Беларусі, але і многія дзяржаўныя - больш за 110 тысяч асобнікаў! Лічбы выглядаюць фантастычнымі, асабліва калі ўлічыць мэтавую аўдыторыю выдання. Зрэшты, пры бліжэйшым вывучэнні пытання ўсё становіцца на свае месцы.

- Любыя юрыдычныя асобы, прадпрымальнікі ды і звычайныя асобы сутыкаюцца з неабходнасцю ўзгадняць пэўныя дакументы з пажарнай службай. А там ледзь не першай умовай ёсць вось гэтая прымусовая падпіска падпіска, - кажуць бізнэсоўцы з Кастрычніцкага рынку. - Прымушаюць падпісваць па 10 асобнікаў гэтага “Юного спасателя” на аднаго прадпрымальніка.

Як заяўлена на афіцыйным сайце МНС, сярод асноўных мэтаў і задач газеты “Юный спасатель” грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі. Што пад гэтым разумеецца ў афіцыйнай Беларусі -- добра бачна на прыкладзе прапагандыскага моладзевага аб’яднання БРСМ.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства