viasna on patreon

Прымусовая падпіска на дзяржпрапаганду працягваецца

2011 2011-12-02T16:49:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belaruskalij.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта салігорскім праваабаронцам паведамляюць супрацоўнікі ААТ “Беларуськалій”.

Праблема прымусовай падпіскі на дзяржаўныя выданні ў Салігорску назіраецца ўжо доўгія гады. “Брудную” працу звычайна выконваюць ідэалагічныя аддзелы прадпрыемстваў па разнарадцы з выканкаму. На ААТ “Беларуськалій” гэткая практыка мае перманентны масавы характар.

- Заробкі ў Белкаліі ўсё ж такі вышэйшыя за сярэднія, таму, відаць, кіраўніцтва раёну і прадпрыемства лічыць нармальным незаконнае выцягванне грошай з работнікаў на розныя ідэалагічныя выбрыкі дзяржавы кшталту абавяковай падпіскі, пабораў на будаўніцтва лядовых палацаў ці праваслаўных храмаў, - кажуць на калійным камбінаце.

Варта адзначыць, што кіраўніцтва прадпрыемства прызнае факты такога прымусу і не  грэбуе публічнымі пагрозамі на адрас патэнцыйных адмаўленцаў.

- Гэта справа [сбор сродкаў на будаўніцтва храма і падпіска на газеты - заўв.аўт.] павінна быць абсалютна дабравольнай. Але мы працуем на гэтым прадпрыемстве, у гэтым горадзе, у гэтай дзяржаве. Калі камусьці не падабаецца, ёсць іншыя варыянты. Можа нехта куды-небудзь пажадае перайсці? Калі не жадае, давайце дапамагаць гораду, - заявіў падчас выступу на справаздачнай канферэнцыі выканаўчага бюро Незалежнага прафсаюза гарнякоў 1-га рудаўпраўлення запрошаны прадстаўнік наймальніка дырэктар САФ-1 ААТ “Беларуськалій” Пятрашка.

Па словах супрацоўнікаў прадпрыемства, абавязковая падпіска з’яўляецца першай умовай пры ўладкаванні на працу ці ўздыме ўверх па службовай лесвіцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства