Пасылку Зміцеру Дашкевічу вярнулі назад
https://spring96.org/be/news/48028
2011
2011-12-06T11:35:58+0300
2011-12-06T11:35:58+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kambalava.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадская актывістка, старшыня Баранавіцкай гарадской суполкі АГП Анжэла Камбалава вядзе ліставанне з многімі палітычнымі зняволенымі, асуджанымі за падзеі 19 снежня 2010 года ў Менску.
21 лістапада яна адправіла пасылку Зміцеру Дашкевічу ў папраўчую калонію № 13, г. Глыбокае, Віцебскай вобласці. Але праз 8 дзён Анжэла Камбалава атрымала з пошты пісьмовае паведамленне.
У дакуменце было пазначана, што яна не з’яўляецца сваячкай Зміцеру Дашкевічу, таму пасылку вярнулі назад. Намесніца загадчыцы паштовага аддзялення № 10 Алена Тысевіч не змагла адказаць на пытанне, чаму раней такія пасылкі даходзілі ў турмы, а цяпер – не?
Тым не менш, Анжэла Камбалава не губляе надзеі і шукае іншыя магчымасці падтрымкі палітычных зняволеных.