Полацкія актывісты выказалі салідарнасць з Алесем Бяляцкім
https://spring96.org/be/news/47572
2011
2011-11-21T18:44:00+0300
2011-11-21T18:44:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/bial-polack.gif
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На афішных тумбах і дошках аб'яў у Полацку з'явіліся плакаты з заклікам «Свабоду Алесю Бяляцкаму».
Полацкія актывісты кампаніі «Гавары праўду», якія пажадалі застацца невядомымі, выказалі такім чынам салідарнасць з кіраўніком Праваабарончага цэнтра "Вясна". Плакаты сталі адказам актывістаў на перадрук ў раённай і гарадской газеце «Полацкі веснік» сумна вядомага артыкула Д. Паліванава «Не в ладу с законом».