viasna on patreon

Саннікава таемна перавялі ў іншую калонію

2011 2011-11-16T11:46:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння ў Бабруйскай калоніі павінна была адбыцца сустрэча экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава з яго адвакатам Андрэем Варвашэвічам. Тым не менш, спатканне не адбылося. У калоніі Варшэвічу сказалі, што Саннікава перавялі ў іншае месцы.

Пры гэтым пакуль невядома,дзе менавіта будзе адбываць далей пакаранне палітык. Яшчэ ў мінулы чацвер Саннікаў быў у Бабруйску.

Такім чынам, гэта будзе ўжо трэцяя калонія, дзе будзе сядзець Саннікаў. Нагадаем, што першапачаткова ён адбываў пакаранне ў Наваполацку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства