viasna on patreon

У Слоніме пачаўся суд над Алесем Масюком

2011 2011-10-10T20:00:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/masiuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Масюк

Алесь Масюк

10 кастрычніка ў судзе Слонімскага раёна распачаўся суд над мясцовым сябрам БХД Алесем Масюком за ўдзел у Народным сходзе ў горадзе 8 кастрычніка.

Спачатку Алеся выклікалі ў мясцовы РАУС, дзе азнаёмілі са справай, па якой яго абвінавачваюць. А потым з міліцыі адвезлі ў суд. Суд вяла суддзя Тамара Хамінец. На працэсе Алесь Масюк запатрабаваў сведкаў, якія б сведчылі, што ён сапраўды быў арганізатарам і ўдзельнікам Народнага сходу. Суддзя Хамінец суд адклала да серады 12 кастрычніка. 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства