viasna on patreon

Чыгуначны райсуд Віцебску адмовіў праваабаронцу Леаніду Свеціку

2011 2011-10-08T14:55:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svecik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Свецік

Леанід Свецік

Спадар Свецік звярнуўся  ў суд пасля таго, як галава адміністрацыі Чыгуначнага раёну Юры Маскалёў забараніў яму правесьці пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага, запланаваны на 22 жніўня. Суддзя Раман Дзягода палічыў аргументы праваабаронцы “неабгрунтаванымі” і не задаволіў ніводнага з заяўленых патрабаванняў.

Праваабаронца прасіў суд адмяніць рашэньне аб забароне пікету. Таксама ён прасіў абавязаць гарадскія ўлады ўнесці змены ў рашэнне № 881, каб актывісты мелі магчымасць у поўнай меры карыстацца гарантаванымі Канстытуцыяй правамі на выказванне сваёй думкі, распаўсюд і атрымліванне інфармацыі, -- паведамляе  мясцовы праваабарончы сайт “Віцебская вясна”.

Нагадаем, 6 жніўня  Леанід Свецік падаў заяўку ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну на правядзенне пікету. Праваабаронца хацеў падзяліцца з жыхарамі гораду інфармацыяй пра тое, як у краіне выконваюцца правы чалавека. У прыватнасці, ён хацеў прыцягнуць увагу гараджанаў  да факту затрымання і змяшчэньня пад варту кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага.

Пікет планаваўся  ў афіцыйна дазволеным уладамі месцы для правядзеньня масавых мерапрыемстваў – у Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў.  Аднак правядзенне акцыі забаранілі раённыя  ўлады спаслаліся на рашэнне Віцебскага гарвыканкаму № 881 ад 10 ліпеня 2009 г. Згодна з гэтым рашэннем, асоба, якая хоча зладзіць масавае мерапрыемства, для атрымання дазволу  мусіць папярэдне заключыць дамовы з Упраўленнем унутраных спраў, гарадской цэнтральнай паліклінікай і ЖКГ. На практыцы згаданыя службы адмаўляюцца заключаць дамовы без наяўнага дазволу на акцыі.

Леанід Свецік вырашыў у касацыйным парадку абскарджваць рашэнне, прынятае суддзём Дзягодам.

На 13 кастрычніка ў судзе Чыгуначнага раёны прызначаны яшчэ адзін разгляд падобнай скаргі. Як мы ўжо паведамлялі, старшыня Віцебскай абласной арганізайі  Руху “За Свабоду” Хрыстафор Жаляпаў таксма вырашыў   адстойваць канстытуцыйнае права на свабоду выказвання грамадзянамі палітычных поглядяў -- пасля таго, як яму 8 разоў запар адмовілі ў правядзенні мітынгаў і пікетаў у тым самым Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства